КУ́КА ПРАЛІ́Ў (Cook Strait),
праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зеландыі, злучае Тасманава м. з Ціхім ак. Даўж. 107 км, шыр. 22—91 км, найменшая глыб. 97 м. На ўсх. беразе сталіца Новай Зеландыі — г. Уэлінгтан. Названы ў гонар Дж.Кука.
т. 8, с. 567
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)